Прозвішча ветэрана Станіслава Ігнатовіча з’явілася на помніку загінулым землякам у Трокеніках

17:09 / 07.05.2021

Напярэдадні Дня Перамогі на помніку загінулым землякам падчас Вялікай Айчыннай вайны побач з 20 высечанымі прозвішчамі з’явілася яшчэ адно – Станіслава Францавіча Ігнатовіча, які загінуў у Берліне.

IMG_8747.jpg

Мітынг з нагоды гэтай значнай падзеі сабраў у аграгарадку прадстаўнікоў раённай і мясцовай улады, савета ветэранаў, грамадскіх аб’яднанняў, пагранічнікаў, настаўнікаў і школьнікаў Варнянскага і Варонскага НПК, мясцовых жыхароў, а галоўнае – сваякоў загінулага на чужыне ветэрана.

– Хтосьці з вялікіх людзей сказаў: вайна заканчваецца тады, калі пахаваны апошні салдат, – адкрываючы мітынг, зазначыў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко. – Радасна, што ўвекавечаны яшчэ адзін герой. Мы не ведаем пра подзвігі гэтага чалавека, але ведаем яго імя.

На мітынгу была і дачка ветэрана Міраслава Змітровіч. На вачах жанчыны раз-пораз паблісквалі слёзы, калі яна чула да болю знаёмае імя, хоць свайго бацькі помніла: ён пайшоў на вайну, калі Міры было усяго паўтара гадкі.

IMG_8748.jpg

Слова ад блізкіх узяла ўнучка ветэрана Крысціна Лісоўская, якая расказала гісторыю пошукаў звестак пра роднага чалавека.

– Да Перамогі дзядуля не дажыў ўсяго некалькі дзён: ён загінуў 1 мая 1945 года, – адзначыла жанчына. – Дзякуючы водгуку на нашу інфармацыю, запыты і дапамогу раённай газеты “Астравецкая праўда”, імя нашага бацькі, дзеда і прадзеда цяпер увекавечана.

IMG_8751.jpg

IMG_8727.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич