Па дарогах памяці

16:23 / 06.05.2021

Чарговы сезон падарожжаў па родным краі распачалі наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання пажылых людзей і маладых інвалідаў. Напярэдадні вялікага свята -- Дня Перамогі яны пакланіліся памяці загінуўшых землякоў ля помнікаў у вёсцы Варона і аграгарадку Варняны, пастаялі у маўчанні і ціхай малітве, усклалі першыя вясновыя кветкі да падножжаў манументаў.

2.jpg

А потым была цікавая, пазнавальная экскурсія па выставе маляванак народнай мастачкі Ніны Бохан, якую правяла арганізатар экспазіцыі Людміла Іванаўна Кухарэвіч. Выстава ўжо працяглы час працуе ў Варнянскім цэнтры адпачынку і вольнага часу і прыцягнула ўвагу многіх аматараў народнага мастацтва. Астравецкія экскурсанты таксама пакінулі водгук захаплення і ўдзячнасці.

1.jpg

Фота Ілоны Гасюлевіч.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: