Адкрыццё новага аўтавакзала плануецца ў першым паўгоддзі

11:46 / 23.04.2021
Тынкоўшчыкі і маляры прыступілі да работы на будоўлі новага аўтавакзала – здаць яго ў эксплуатацыю плануецца ў першым паўгоддзі.

IMG_4578.jpg


Як нагадаў начальнік бу­даў­нічага ўпраўлення «Гроднапрамбуд-Атам» Юрый Бова, будаўніцтва пачалося ў ліпені 2020-га. 

– Ужо выканана 60% праекта, – расказвае Юрый Юр’евіч. – Засталіся работы па аздабленні і добраўпарадкаванні тэрыторыі. У графік мы ўкладваемся, працуем 6 дзён на тыдзень, некаторыя рабочыя – зменамі па 12 гадзін. Не спынялі работы і зімой. 

IMG_4580.jpg


У цэнтральнай частцы будынка будзе зала для пасажыраў на 50 месцаў. Функцыянальныя зоны падзелены на 2 крылы. Пляцоўкі для аўтобусаў таксама размесцяцца справа і злева ад цэнтральнага ўваходу пад шклянымі навесамі з фасадамі з керамаграніту. Такімі ж па стылі будуць выхады, якія вядуць на пасадку. 

IMG_4584.jpg


Разбавіць холад каменю лёгкая і цёплая каляровая атынкоўка. Для людзей з аслабленым зрокам прадугледжана тактыльная плітка, для інвалідаў-калясачнікаў – пандусы, плітка, якая накіроўвае рух каляскі, беспарожныя ўваходныя зоны. 

IMG_4586.jpg


Тры камплекты зарадак для аўтобусаў і 1 – для легкавых аўтамабіляў будуць устаноўлены на тэрыторыі аўтавакзала – скарыстацца апошняй зможа кожны ўласнік электрамабіля. 

IMG_4591.jpg


ЛІЧБЫ

* каля 60 чалавек задзейнічана на будаўніцтве; 

* агульная плошча забудовы 18 тысяч м2з іх 812 м2 – будынак аўтавакзала;

* 60 дрэў будзе паса­джана падчас добра­­­ўпарадкавання тэрыторыі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Ольга Хотянович