Пракаціліся… у кювет

11:44 / 20.04.2021

Жыхар вёскі Чэхі сеў за руль без вадзіцельскіх правоў – і ў выніку трапіў у бальніцу.

1.jpg

Як паведамілі ў аддзяленні ДАІ, здарэнне адбылося каля 15.00 19 красавіка. Мужчына 1976 года нараджэння разам з таварышам вырашылі пракаціцца на аўтамабілі. Пры гэтым у першага не было вадзіцельскага пасведчання і, па папярэдніх дадзеных, абое знаходзіліся ў нецвярозым стане. У выніку наступствы такога «гераізму» не прымусілі доўга чакаць: на прамым участку гравійнай дарогі Ізабеліна–Міхалішкі, непадалёк вёскі Чэхі, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і з’ехаў ў левы кювет, дзе аўто ўрэзалася ў земляны насып. Мужчыны з рознымі траўмамі шпіталізаваны ў Астравецкую цэнтральную раённую клінічную бальніцу.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

2.jpg


Паважаныя грамадзяне, калі вы ўбачылі за рулём нецвярозага вадзіцеля або веласіпедыста ці пешахода на праезджай частцы дарогі, паведаміце аб гэтым у міліцыю па нумары 102.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: