Прививаться ли против «ковида» – такой вопрос даже не стоял. Конечно!

15:17 / 19.04.2021
Даведаўшыся пра магчымасць зрабіць прышчэпку супраць каронавіруса, Эдмонт і Таццяна Нарковічы, не вагаючыся, запісаліся на яе. 

Карэспандэнт пацікавіўся ў сямейнай пары, чаму вырашылі вакцыніравацца і як адчуваюць сябе пасля прышчэпкі. 

1.jpg


– Вырашылі прышчапіцца, бо жыць хочацца, тым больш людзі мы ўжо немаладыя, – дзеляцца муж з жонкай. – Да таго ж, шмат хто са знаёмых перахварэў, некаторыя цяпер хварэюць – гэта не жартачкі. 

– Увесь свет марыць прышчапіцца супраць COVID-19! – упэў­нены Эдмонт. – А тое, што асобныя супраць такой засцярогі ад хваробы – гэта іх асабістая справа. Калі не шкадуюць свайго здароўя, жыцця, не дбаюць пра родных, блізкіх – што такім скажаш. Хочуць паміраць – няхай паміраюць, толькі каму ад гэтага лягчэй будзе: бацькам ці дзецям, якія з-за такой бяздумнасці могуць застацца сіротамі?

Пра тое, што з’яві­лася магчымасць вакцы­ніравацца, Нарковічы даведаліся з газеты «Астравецкая праўда».

– Пра гэта «раёнка» напі­са­ла ў канцы студзеня, там быў указаны нумар кансультацыйнага цэнтра, па якім можна запі­сацца на чаргу. Я, не адкладваючы, адразу ж патэлефанавала, – узгадвае Таццяна. – У мяне запыталі, ці з’яўляемся мы з мужам гра­­мадзянамі Беларусі, дзе жывём і ўзрост. Прызнацца, ча­калі з нецярпеннем, калі нас запросяць у паліклініку.

На першы этап вакцы­­на­цыі муж з жонкай трапілі 22 сака­віка, другую ін’екцыю атрымалі 12 красавіка.

2.jpg


– Страху не было, што нешта пойдзе не так ці захва­рэем, – гавораць астраў­чане.  

– Што тычыцца арга­нізацыі прышчэпач­най кампаніі, то ў нашай паліклініцы ўсё працуе, як гадзін­нік: канкрэтна, дакладна, па толку, – лічаць Эдмонт і Таццяна. – У прыватнасці, нам сказалі, у які дзень, час і кабі­нет прыходзіць. У першы раз тэрапеўт вымераў ціск, тэмпературу, узровень кіслароду ў крыві – і накіраваў у прывівачны кабінет. Чулі, што ў той дзень чалавек 60 вакцыніраваліся. Напярэдадні другой прышчэпкі з паліклінікі ізноў патэлефанавалі, хоць нам і было да гэтага сказана, у які дзень прыходзіць, нагадалі, калі быць і ў колькі.

– Укол робяць у плячо – гэта зусім не балюча, – удакладняе жанчына. – Папярэдзілі, што нельга суткі мачыць гэтае месца, сказалі, што можа крыху падняцца тэмпература, і ўвогуле параілі пасачыць за самаадчуваннем. У нас усё было добра. Адно толькі ў мужа вечарам разбалелася галава – але ранкам усё прайшло. Пасля другой прышчэпкі ўвогуле недамаганняў не было – ні ў мяне, ні ў Эдзіка. Мы рады, што прышчапіліся. І лічым, што прывівацца трэба ўсім абавязкова. Каронавірус – не жарты. І дзяцей сваіх настойліва просім, каб прышчапіліся, – дзякуй богу такая магчымасць ва ўсіх беларусаў ёсць, у адрозненне ад жыхароў іншых краін. Прычым усё ж бясплатна!

Ганна КОВАЛЬ


Текст: Главный администратор
Фото: Ганна Коваль