Фотафакт. «Родны кут» стаў «ПраЗапас»

11:13 / 12.04.2021

Магазін райспажыўтаварыства «Родны кут», які знаходзіцца на вуліцы Валадарскага ў Астраўцы, змяніў назву і стыль.

А стыль магазіна незвычайны – «ПраЗапас» аформлены ў чорна-чырвоных адценнях.

IMG_4420.jpg


З новенькага, чаго раней не было ў гандлёвых кропках райспажыўтаварыства, – аптовая накіраванасць: тавары раскладзены на паддонах – прыходзь і бяры ўпакоўкамі.

IMG_4425.jpg


Усе тавары – беларускіх вытворцаў, сярод якіх і мясцовая прамысловасць. Хутка ў продажы з’явіцца «замарозка», мясная раздзелка і печыва астравецкай вытворчасці.

IMG_4429.jpg

IMG_4436.jpg

Як паведамілі ў Астравецкім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства, гэта адзіны магазін у раёне з мінімальнай гандлёвай надбаўкай 14% на ўсе тавары.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович