Варнянскі фальклорны калектыў «Спадчына» адзначаны Дыпломам рэспубліканскага конкурсу

08:13 / 08.04.2021

Вывучэннем і захаваннем звычаяў і традыцый продкаў у Варнянскім НПК займаюцца даўно. Нядаўна школьны фальклорны калектыў «Спадчына» атрымаў дыплом «За захаванне абрадавых традыцый» на рэспубліканскім конкурсе.

2.jpg

Прыемная навіна прыляцела з Гродна, дзе былі падведзены вынікі конкурсу фальклорных калектываў «Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае». Юныя ўдзельнікі «Спадчыны» сталі аднымі з лепшых у сваёй узроставай групе і запрошаны ў складзе васьмі калектываў нашай краіны да ўдзелу на рэспубліканскім этапе конкурсу фальклорных калектываў у межах яшчэ аднаго рэспубліканскага конкурсу «Юныя таленты Беларусі».

Варнянцы прадставілі абрады нашай мясцовасці «Гуканне вясны» і «Адведзіны». Эмацыянальнае і аўтэнтычнае выступленне адзначылі дыпломам «За захаванне абрадавых традыцый».

Таццяна ЛАКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў

Текст: Главный администратор