Набыць бярозавік можа кожны жадаючы

12:58 / 07.04.2021

На Астравеччыне пачалася масавая нарыхтоўка бярозавага соку.

Набыць бярозавік можна ў лясніцтве па месцы жыхарства ці на дзялянках, дзе падсочваюць дрэвы. У Астраўцы сок будуць прадаваць на аўтамабільных стаянках каля паліклінікі і насупраць рынка.

Літр каштуе 25 капеек, на дзялянцы – 20 капеек.

1.jpg

Вадзіцель доследнага лясгаса Віктар Стаціна


Жадаючыя нарыхтаваць бярозавік павінны звярнуцца ў лясніцтва. Спецыялісты пакажуць адведзеныя для гэтага ўчасткі лесу, правядуць інструктаж і пракантраліруюць тэхналогію падсочкі.

Як расказаў намеснік дырэктара Астравецкага доследнага лясгаса Віталь Шарэйка, актыўнасць руху сокаў залежыць ад надвор’я, таму магчымы перабоі з наяўнасцю бярозавіка ў месцах яго рэалізацыі.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич