«Чэмпіёны» захапілі «Кубак додзё»

08:59 / 07.04.2021

Золата, серабро і бронзу прывезлі астравецкія выхаванцы спартыўнага клуба «Чэмпіён» з адкрытага турніру па кёкусін-кан каратэ «Кубак додзё с-4», які прайшоў у Лідзе.

1.jpg

Працягвае дэманстраваць цудоўныя вынікі і заваёўваць новыя медалі Мікіта Русецкі. Як расказаў яго настаўнік Дзмітрый Куцько, удача не адразу ўсміхалася хлопцу, але ён шмат трэніраваўся, працаваў над памылкамі – і неўзабаве стараннасць, мэтанакіраванасць і жаданне ўдасканальвацца прывялі Мікіту да перамог. На лідскім спаборніцтве юнак з лёгкасцю расправіўся з сапернікамі ва ўзроставай катэгорыі 16-17 гадоў – і заваяваў залаты медаль.

У групе 12-13 гадоў выступала двое астраўчан. Клім Красноў годна правёў усе паядынкі і стаў пераможцам. Даніілу Куцько пашанцавала менш – ён «узяў» бронзу.

Самым малодшым удзельнікам сярод астраўчан быў Максім Бразевіч – ён удзельнічаў ва ўзроставай катэгорыі 10-11 гадоў. Гэтая група аказалася шматлікай і нашаму земляку давялося правесці нямала баёў – хлопчык паказаў бліскучую тэхніку, дайшоў да фіналу і заваяваў сярэбраны медаль.

Віншуем!






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: