Як астраўчане пакаралі сталічны татамі

14:43 / 06.04.2021
265

Трое астраўчан адзначыліся на адкрытым першынстве па каратэ ў Мінску.

4.jpg

Найбольш удала на спаборніцтвах паказаў сябе Яраслаў Шасцялінскі, які выступаў у вагавой катэгорыі да 45 кілаграмаў. Юнак заняў 3-е месца.

У гэтай жа групе майстэрства на татамі дэманстраваў Данііл Куцько, але ён спыніўся ў кроку ад п’едэсталу, заняўшы 4-е месца.

Дзмітрый Сарокін выступаў у самай лёгкай вагавой катэгорыі – да 40 кілаграмаў. Гэта быў дэбют юнага астраўчаніна ў выязных турнірах, але ён паказаў добрыя вытрымку, тэхніку бою і прагу да перамогі. Хлопец стаў чацвёртым, але з такім пачаткам медалёў доўга чакаць не давядзецца.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений