Вучні пачатковых класаў Варнянскага НПК даведаліся, як працуе атамная электрастанцыя

10:23 / 30.03.2021
Вучні малодшых класаў Варнянскага НПК наведалі дэманстрацыйную залу вучэбнага трэніровачнага цэнтра Беларускай АЭС.

«Чаму з трубы ідзе пара? Колькі рабочых задзейнічана на будаўніцтве? Дзе нараджаецца энергія? Ці можна ў вас працаваць у будучым?» – экскурсаводу сыпаліся пытанні.

1.jpg


Паглядзець на Беларускую АЭС у зменшаным выглядзе, даведацца аб прызначэнні розных збудаванняў і іх рабоце, пабываць у самым «сэрцы» атамнага рэактара змаглі школьнікі, дзякуючы цікаваму расповеду. Пачулі школьнікі і пра паліўныя таблеткі і іх магутную сілу, пра значэнне атамнай энергіі для нашай краіны і для кожнага яе жыхара. Самым запамінальным стала дэманстрацыя на макеце работы энергетычнага блока.

На развітанне вучні атрымалі сувеніры і наказ добра вучыцца, каб у будучым папоўніць рады работнікаў Беларускай атамнай электрастанцыі.

Таццяна ЛАКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў

Текст: Главный администратор
Фото: з архіва Варнянскага НПК