Кірыл Рагавенка стаў другім у рэспубліцы

13:58 / 29.03.2021
Астраўчанін Кірыл Рагавенка стаў сярэбраным прызёрам першынства Рэспублікі Беларусь па боксе сярод юніёраў 2005-2006 гадоў нара­джэння.

2.jpg


Скараць вяршыні рэспублі­канскага рынгу на спаборніцтва ў Полацк паехала двое выха­ванцаў Астравецкай спецыя­ліза­ванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Аднак Арсеню Мялешку, які выступаў у вагавай катэгорыі 57 кілаграмаў, не пашанцавала ўжо ў першым паядынку. 

А вось Кірыл Рагавенка (вагавая катэгорыя да 70 кілаграмаў) праводзіў адзін за адным упартыя, але паспяховыя баі, забяспечва­ючы сабе выхад у наступныя этапы спаборніцтва. Так, пасля перамогі ў трох паядынках астраўчанін прайшоў у фінал. У бітве за «золата» Кірыл прыклаў усе намаганні і навыкі, але сапернік аказаўся мацнейшым. Астраўчанін заваяваў сярэбраны медаль – і гэта вельмі годная ўзнагарода.

Віншуем!  




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: