Раённы этап конкурсу акцябрацкіх груп «Суперзорачка» прайшоў у Астраўцы

14:17 / 27.03.2021

Самыя малодшыя члены піянерскай арганізацыі – акцябраты – спаборнічалі за пуцёўку ў паўфінал конкурсу – на абласны этап.

У раённым этапе ўдзельнічала 4 каманды: гімназіі №1 «Феечкі.ОК», СШ №1 «Дружба», СШ №2 «Атамны Востраў» і Гервяцкай СШ «Вандроўнікі».

Razam_vesela_gulyats.jpg

Разам весела гуляць


Дасягненні зорачак (па ўмовах каманда складалася з пяці чалавек), творчыя здольнасці, акцябрацкія справы, важнасць сяброўства і ўзаемападтрымкі дзеці дэманстравалі праз партфоліа, відэасюжэты, інсцэніроўкі, песні, танцы і гульні.

У выніку 3-е месца заняла «Дружба», 2-е – «Вандроўнікі», а 1-е – раздзялілі «Феечкі.ОК» і «Атамны Востраў».

SSh_2_Atamny_Vostaw.jpg

СШ №2 «Атамны Востраў»


Gimnaziya_Feechki_OK.jpg

Гімназія №1 «Феечкі.ОК»


Gervyatskaya_SSh_Vandrowniki.jpg

Гервяцкая СШ «Вандроўнікі»


SSh_1_Druzhba.jpg

СШ №1 «Дружба»


Акрамя дыпломаў акцябраты атрымалі падарункі ад раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» і рэдакцыі газеты «Астравецкая праўда».

Udzelniki.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Рита Дремо