Не жартуйце з тэлефонам службы выратавання

16:03 / 27.03.2021
Прывітанне, сябры!

Упэўнены, вы ведаеце тэлефоны, па якіх можна выклікаць выратавальнікаў, – нумары 101 і 112 нам часта нагадваюць і бацькі, і выхавацелі з настаўнікамі, і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. І ўсе мы разумеем, што набіраць гэтыя лічбы трэба, калі нешта здарылася, напрыклад, пажар ці чалавек заблукаў у лесе. 

Бывае, расказвалі мне вырата­вальнікі, што людзі, якія трапілі ў бяду, разгубляюцца і тэлефануюць па тым нумары, які хутчэй прыйшоў на памяць. Гэта нястрашна: супрацоўнікі МНС дапамогуць – перанакіруюць паведамленне ў патрэбную інстанцыю. 

23.jpg

А здараюцца і такія выпадкі, калі нехта вырашае пажартаваць, выклікаўшы вырата­вальнікаў на «надзвычайную сітуацыю». Часцей так робяць дзеці – для іх гэта проста забава. Праўда, і дарослыя, асабліва ў нецвярозым стане, могуць паведаміць пра такое «здарэнне». Высветліць, ці праўду кажуць на тым баку тэлефона, немагчыма, таму МНС адправіць на дапамогу «атрад». А цяпер уявіце: выратавальнікі прыязджаюць, здарэння няма – а ў гэты момант на іншым канцы раёна палыхае пажар… 

За гульні і жарты з нумарамі службы выратавання, нагадваюць мае сябры з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, могуць пакараць штрафам ад 4-х да 15-ці базавых велічінь (за паўторнае парушэннне – ад 20-ці да 30-ці). За дзяцей адказваць будуць бацькі – таму, мамы і таты, патлумачце сынам і дочкам, калі трэба тэлефанаваць у службу МНС.

З павагай Ягор






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Главный администратор