Як змянілася жыццё Юрыя Інаровіча пасля перамогі ў «Зорным дажджы»

08:16 / 23.03.2021
570
У 2004 го­дзе ў раёне прайшоў другі вакальны конкурс «Зорны дождж». Першапачаткова ўдзел у ім прыняло 7 канкур­сан­таў – 6 дзяўчынак і 1 хлопец. Да фіналу дайшло чацвёра: Майя Ляшчэўская, Наталля Ласінец, Аксана Пагада і Юрый Інаровіч. 

Аднаго з фіналістаў, жыхара Кямелі­шак Юрыя Інаровіча, нязменнага ўдзельніка ўсіх раённых канцэртаў, мы папрасілі расказаць, як склалася яго жыццё пасля таго «Зорнага дажджу».

1.jpg


– У конкурсе я ўдзельнічаў, калі вучыўся ў 11 класе – па сутнасці, гэта быў мой першы выхад на вялікую сцэну. Памятаю, заняў тады 3-е месца… У нас усе ў сям’і спявалі: нябожчык тата, мама, усе 3 сястры – і мяне гэтая доля не абмінула. (Усміхаецца.)

«Зорны дождж», можна сказаць, вызначыў маю будучыню. Пасля школы закончыў Вільнюскі ўніверсітэт, атрымаў дыплом педагога. Але і падчас вучобы амаль увесь час праводзіў у Кямелішках. Мяне запрасілі ў лепшы музычны калектыў раёна – ансамбль народнай песні «Кемяліна», і гэта было лёсавызначальным момантам: я стаў займацца тым, што любіў! Нейкі час працаваў то тут, то там, але з дому нікуды не ад’язджаў, хоць і былі прапановы: не мог пакінуць «Кемяліну»! Урэшце мне сказалі: афармляйся ты, хлопец, у культуру на пастаянную работу, усё роўна сядзіш у клубе ўвесь час. Пасля яшчэ і ў Рытанскі дом культуры на палову стаўкі ўзялі – так і працую на дзве ўстановы. У канцэртах спяваю сольна і з Аляксанд­рам Юргелянцам, але «Кемяліна» па-ранейшаму застаецца маёй галоўнай справай і любоўю. Калі ансамбль распаўся, для ўсіх нас гэта стала амаль што трагедыяй… Рады, што цяпер мы зноў разам – і на сцэне.

Дарэчы, «Зорны дождж» быў не адзіным маім паспяховым конкурсам: перамагаў у міжрэгіянальнай «Адной зямлі», у складзе маладых артыстаў Гродзенскай вобласці заняў 1-е месца ў рэспубліканскім конкурсе «Новыя імёны Беларусі».

На сцэне і лёс свой знайшоў. Жонка Анастасія працуе настаўнікам англійскай мовы ў Рытанскай школе і таксама спявае. Падчас рэпетыцый-канцэртаў мы і пазнаёміліся. Цяпер  у  нас падрастае дачушка Вікторыя, ёй ужо год і 7 месяцаў. Думаю, таксама пявуння будзе!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений