Адзіны ў раёне даяр працуе на МТФ «Ліпнішкі»

08:57 / 16.03.2021
Адну з самых распаўсюджаных у сельскай гаспадарцы прафесію аператара машыннага даення прынята лічыць жаночай. Але на Астравеччыне ёсць мужчына, які не горш за прадстаўніц прыгожай паловы доіць кароў, – гэта Вячаслаў Апет з малочна-таварнай фермы «Ліпнішкі» КСУП «Гудагай». 

1.jpg


Выбар такой незвычайнай прафесіі быў выпадковым. 

– Кім я толькі ні працаваў: пастухом, даглядчыкам… Але даярская справа прый­шлася па душы. Удваіх з жонкай падмяняем іншых даярак. Год назад у «Гудагай» перайшлі з «Гервят». Я працаваў на малочна-таварным комплексе «Рымдзюны», там і навучыўся даіць кароў, – расказвае мужчына. – Тры  сяст­ры таксама працуюць аператарамі машыннага даення.

Мужчына прызнаецца, што дойка ка­роў на комплексе і на ферме адроз­ні­ваецца: у першым выпадку пра­цэс цалкам камп’юта­рызаваны – толькі паспявай ап­ра­цоўваць вымя і пры­ма­цоўваць даіль­ны апарат, у другім – даводзіцца схіляцца перад кожнай каровай, каб прычапіць прыбор.

– Графік: дзень праз два. Даю выхадныя дзвюм даяркам, – расказвае пра працоўныя нюансы даяр. – Колькасць галоў пастаянна мяняецца. У адрозненне ад аператараў машыннага даення на комплексах, якія толькі дояць, мы яшчэ даглядаем цялят – імі больш апякуецца жонка, я ж падношу малако, перасцілаю ў клетках. 

На долю Вячаслава выпала шмат вы­п­ра­баванняў: ён зведаў смак сіроцкага хлеба, здаралася, і памыляўся ў жыцці, але знаёмства з другой палавінкай кардынальна змяніла лёс мужчыны – ён асеў на Астравеччыне. 

– Родам я з Крупскага раёна. Дзя­цін­ства ўзгадваць не хочацца, – па-муж­чын­ску скупа расказвае Вячаслаў. – З Людмілай мяне пазнаёміў сябар. Доўгі час мы ліста­валіся, а потым сустрэліся і ўжо не расставаліся. Жывём у Ліпнішках, лічы, побач з фермай – тут нам далі дом. У сям'і падрастаюць дзве дзяўчынкі: 17-гадовая Света і 9-гадовая Эвеліна. Трымаем свіней, гусей. А кароў нам на рабоце хапае, – усміхаючыся, гаворыць на развітанне даяр. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич