Убачыла свет новая кніга Ніны Рыбік

08:03 / 14.03.2021

“Кожны стрэчны нам – настаўнік” – лічыць аўтар зборніка публіцыстыкі, аб чым і паведамляе чытачам загаловак.

1.jpg

Ідэя зборніка, у якім сабраны лепшыя творы за амаль што 40 гадоў журналісцкай працы, нарадзілася ў аўтара, дзякуючы пастаянным чытачам, якія час ад часу просяць надрукаваць той ці іншы артыкул яшчэ раз.

На старонках выдання перад намі паўстаюць знаёмыя асобы і проста цікавыя людзі, адны артыкулы выклікаюць усмешку, іншыя –прымушаюць задумацца над адвечнымі пытаннямі жыцця, дапамагаюць знайсці страчаны сэнс, выйсці на новы ўзровень разумення тых ці іншых падзей.

Кожны радзел кнігі, хоць і мае свой накірунак, пацвярджае вынесеную ў агульны загаловак думку: кожны, хто сустракаецца на нашым шляху, чамусьці вучыць. І як Ніну Аляксееўну вучылі, вучаць і яшчэ, безумоўна, будуць вучыць яе героі, так яна сама з’яўляецца для калег па журналісцкім цэху майстрам сваёй справы, якому ёсць чым з намі падзяліцца. І яны стараюцца выкарыстаць магчымасць, каб пераняць у свайго настаўніка як мага больш…

Рукапіс кнігі “Кожны стрэчны нам – настаўнік” у 2020 годзе прызнаны пераможцам Гродзенскага абласнога літаратурнага конкурсу імя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) у намінацыі “Публіцыстыка”.

Віншуем Ніну Аляксееўну!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: