Выбіраем байцоўскае лета

11:16 / 12.03.2021

Хто працаваў у студатрадзе, ведае, што правесці летнія канікулы можна весела, цікава і карысна. У астатніх ёсць цудоўная магчымасць упэўніцца ў гэтым асабіста – і папоўніць рады астравецкіх байцоў.

I7FfhidfWpY.jpg

– Сёлета набор у студатрады праходзіць па ранейшых крытэрыях – стаць байцом можа кожны жадаючы ва ўзросце ад 14 да 31 гадоў, – расказала першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец. – Магчымасць папрацаваць моладзі прадставяць усе КСУПы і саўгас, Астравецкі доследны лясгас, жыллёва-камунальная гаспадарка і дзіцячы аздараўленчы летнік “Ластаўка”. Нагадваю, што ў студатрадах можна не толькі зарабіць грошы, але весела правесці час: паўдзельнічаць у забаўляльных і спартыўных мерапрыемствах, пазнаёміцца з аднагодкамі з іншых школ, завесці новых сяброў. Таму запрашаю астраўчан далучыцца да гэтага руху і папоўніць атрады байцоў. Для гэтага звяртайцеся ў райкам ГА БРСМ ці тэлефануйце па нумары 74-4-83 – адкажам на ўсе пытанні.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: