Пра міліцэйскія будні ўспамінае Браніслаў Станулевіч

15:28 / 04.03.2021
567
Дысцыплінаванасць, адвага  і прыстойнасць – тры кіты, на якіх павінна трымацца праваахоўная сістэма. Так лічыць ветэран міліцыі Браніслаў Станулевіч, які прысвяціў службе ў органах унутраных спраў не адзін дзясятак гадоў. 

1.jpg

Гучыць банальна, але хлопчык з Лошы і сапраўды з дзяцінства марыў стаць міліцыянерам – сам не ведаў, чаму, але вабіла яго гэта прафесія. Падчас службы ў арміі, якую ён праходзіў ва ўкраінскім горадзе Сарны ў ракетных войсках, хлопец ста­раўся не атрымаць заўваг – з дрэн­най характарыстыкай у мілі­­цыю не возьмуць. Аднак ма­ры марамі, а ў лёса на Бра­ніс­­лава спачатку былі цалкам рэа­лістычныя планы. Яшчэ да па­весткі юнак пазнаёміўся з маладой настаўніцай Нінай, што пры­ехала працаваць па размер­ка­ванні ў Дайноўскую школу са Шклоў­шчыны, – дзяўчына запала ў душу. Сучасная моладзь назвала б гэта хіміяй, рамантыкі – каханнем з першага погляду, а яны тады вырашылі, што нака­наваныя адзін аднаму лёсам і, доўга не адкладваючы, пажа­ніліся. Хутка пасля гэтага маладая жонка пра­водзіла суджанага ў армію. 
– Чым бліжэй быў дэмбель, тым больш разумеў, што адказваю не толькі за сябе, таму з марамі трэба развітвацца, – успамінае Браніслаў Міхайлавіч. – У нас нарадзіўся сын, хацелася быць самастойнымі, мець уласны кут. У выніку пасля таго, як прыйшоў з арміі,  мы пераехалі ў літоўскі Кальвяляй, я пайшоў працаваць экспедытарам на торфапрадпрыемства, ад якога нам хутка  далі жыллё.
Можна развітацца з марай, але вось ад прызвання ўцячы нельга. Праз некаторы час на адной з сямейных нарад Станулевічы вырашылі, што Браніславу трэба шукаць іншую работу – і мужчына пайшоў у міліцыю. 

2.jpg

– Муж займаўся аховай дзяр­жаўных аб’ектаў у Вільнюсе, – далучаецца да размовы Ніна Кандрацьеўна. – Куды загадвалі, туды і заступаў на дзяжурства, але часцей за ўсё яму выпадала ахоўваць тэлецэнтр. На работу дабіраўся на цягніках – ад нас да горада 25 кіламетраў было. А я ў мясцовым дзіцячым садку працавала. Так і пражылі 18 гадоў – аж да распаду Савецкага Саюза. 
Калі карэннага жыхара Лошы Станулевіча прымусілі вучыць лі­тоўскую мову, ён яшчэ мі­рыў­­ся з гэтым, калі ж на ёй за­гадалі весці ўсю дакументацыю, Браніслаў Мі­хайлавіч не вы­тры­ваў і папрасіў перавесці яго ў Астра­вецкі аддзел унутраных спраў.
– Перад гэтым я скончыў школу міліцыі ў Каўнасе, – расказ­вае мужчына. – У Астраўцы пад наглядам старэйшых калег прай­шоў стажыроўку, а пасля быў прызначаны ўчастковым інс­пек­тарам у Міхалішкі. Там паступова раззнаёміўся з людзьмі, увайшоў у курс спраў. Для адных быў добрым, іншыя маглі і «гумы» атрымаць за п’янкі і хуліганства. Крадзяжоў было шмат. Памятаю, аднойчы свіней у калгасе пакралі, дык мы са старшынёй на матацыкле зладзеяў шукалі, напрасткі праз лес на Малі выехалі – і дагналі. Рознае здаралася, а каб што цікавае расказаць, дык і не ведаю. Скажу адно: ніводнае злачынства ці правапарушэнне без участковага не абыходзілася.
– Людзі яго паважалі, – да­паўняе Ніна Кандрацьеўна. – Часцей за ўсё так і называлі – наш Міхайлавіч. Канешне, не ўсім муж добрым быў, але большасць яго любілі.  
Адзінаццаць гадоў прабыў Бра­ніслаў Міхайлавіч у Міхаліш­ках участковым інспек­тарам, да якога ў апошнія гады дадалася прыстаўка «старшы». Тут ён пад­рыхтаваў сабе годную змену і адсюль у званні маёра, маючы шматлікія адзнакі і ўзнагароды, пайшоў на адпачынак. 
– Прыемна, што супрацоўнікі райаддзела не забываюць: за­пра­шаюць на ўрачыстасці, схо­ды ветэранаў, дапамагаюць з на­рых­тоўкай дроў – за што я вельмі ўдзячны, – дадае ве­тэ­­­­ран міліцыі. – Дый і пра­­вед­­­ваюць. Вось і ў снежні на­чаль­­нік Дзмітрый Місюк з на­мес­нікам Вадзімам Савіцкім і прад­стаўніком ветэранаў Ула­дзі­мірам Мацкевічам у госці заві­талі, падарунак прывезлі. Значыць, і я чагосьці варты. 
Агульны стаж службы ў орга­нах унутраных спраў Стану­левіча складае 25 гадоў – годная лічба для гонару і прызнання. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений