Хто лепш спявае пра Айчыну

14:24 / 26.02.2021

Вызначаны лепшыя вакалісты – райкам ГА БРСМ падвёў вынікі раённага анлайн-конкурсу патрыятычнай песні, прысвечанага Году народнага адзінства.

651zT6K9DtY.jpg

Нагадаю, што канкурсантам трэба было зняць кліп і даслаць яго ў раённую маладзёжную арганізацыю. За званне лепшых салістаў-вакалістаў змагаўся 21 удзельнік, пераможцаў вызначалі ў 2-х узроставых катэгорыях.

Так, сярод канкурсантаў 14-17 гадоў 1-е месца заняла Ілона Калпак з Варнянскага НПК, на 2-м – Злата Валэйка з Міхалішкаўскай СШ, на 3-м – Марыя Мацкевіч з Кямелішкаўскага НПК.

У старэйшай групе выступалі ўдзельнікі 18-35 гадоў. Пераможцамі сталі служачыя в/ч 97106, 2-е месца заняла Нэлі Грынцэвіч, а 3-е – Вольга Рабкоўская.

Райкам ГА БРСМ дзякуе ўсім канкурсантам за ўдзел, а пераможцаў і прызёраў запрашае за дыпломамі і падарункамі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: