Лёсы Вялікай Айчыннай: дзед Яўгена Волкава браў Берлін

14:03 / 28.02.2021

5.jpg

Г. МАСКВА
– Мой дзед карэнны масквіч, яго ў Беларусь накіравалі на працу, – узгадвае Яўген Волкаў. – Ён з 1939-га на вайне – пачаў з Савецка-фінскай, у 21 год прызвалі. Да слова, пра набор салдат асобная гісторыя. Наш Іван Фёдаравіч, калі гэтыя падзеі пачаліся, вучыўся ў маскоўскім інстытуце. Вывелі студэнтаў на вуліцу, выстраілі ў шарэнгу і загадалі зрабіць крок наперад тым, хто ўмее на лыжах хадзіць (гэтую вайну называюць Зімовай, бо пачалася ў канцы лістапада і закончылася ў сярэдзіне сакавіка. – Заўв. аўт.) – так дзед апынуўся ў ліку прызыўнікоў. Яго накіравалі ў штаб пісарчуком. 
Закончыць інстытут Івану Волкаву не давялося – пачалася Вялікая Айчынная.  
– Пра той час дзед не расказ­ваў, не гаварыў, і дзе ваяваў. Ведаем, што трапіў палон, збег адтуль. Пасля шматлікіх праверак яго накіравалі на вучобу ў ваеннае вучылішча. Пасля яго заканчэння Іван атрымаў званне лейтэнанта і быў накіраваны на фронт камандзірам батарэі. У адным з баёў атрымаў кантузію, – прыгадвае факты жыцця ветэрана яго ўнук. – Дайшоў да Берлі­на. Дэмабілізаваўся ў зван­­ні капітана. Пасля вайны быў прызначаны
камендантам аднаго з нямецкіх гарадоў.
Там адбыўся выпадак, які «занёс» дзеда ў нашу краіну, – працягвае мужчына. –  Падначаленыя Івана Фёдаравіча знайшлі недзе спірт – і, на радасцях, добра пасядзелі, у выніку 9 з іх атруціліся. За гэта дзеда адправілі ад бяды падалей фінансавым агентам у Оршу. На Глыбоччыне ён спаткаў сваю палавінку – Марфу і застаўся тут. Працаваў у калгасе бры­гадзірам, манцёрам, маючы пад 45 гадоў, скончыў тэхнікум сувязі. Памёр дзед у 1979 годзе – бабуля перажыла яго амаль на 17 гадоў.

6.jpg

Пра франтавы лёс ветэрана расказваюць яго ўзнагароды: медалі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Берліна», ордэн Чырвонай Зоркі.
Дзякуючы звесткам унука Івана Фёдаравіча, удалося адшукаць некалькі дакументаў на сайце «Памяць народа».
Аказваецца, Волкаў быў на­чаль­нікам хімічнай службы ў 350-м знішчальна-проці­танка­вым артылерыйскім палку на 1-м Украінскім фронце. Ва ўзна­гародным  лісце да медаля «За адва­гу» напісана, што падчас бою за вызваленне Шэпітоўкі «… 12 лютага 1944 года праціўнік распачаў контратаку сілай да 15 танкаў, тав. Волкаў, знаходзячыся на назіральным пункце своечасова папярэджваў аб з’яўленні праціўніка. <…> Контратака была адбіта». 
З прадстаўлення да ордэна Чырвонай Зоркі і медаля  «За баявыя заслугі», датаванага 25 мая 1945 года, даведваемся, што дзед Яўгена Волкава на той час ўжо меў званне старэйшага лейтэнанта, служыў у 11-м танкавым корпусе 1-й гвар­дзейскай танкавай Чырвонасцяжнай арміі. У дакуменце пазначаны франты, на якіх змагаўся ветэран: Паўднёва-Заходні, 1-шы Украін­скі, 1-шы Беларускі, і апісаны яго подзвігі. У красавіку 45-га Іван Фёдаравіч  двойчы – на подступах да Берліна і ў самім горадзе – замяняў параненых камандзіраў агнявых узводаў, кіруючы батарэямі, і тым самым дапамагаў прасоўванню войскаў Чырвонай арміі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: