Лёсы Вялікай Айчыннай: Бабуля Яўгена Волкава паехала на заробкі і трапіла ў канцлагер

15:21 / 27.02.2021
285

2.jpg

ГЛЫБОЦКІ РАЁН, вёска Пунішча
– Папакутвала мая светлай памяці бабуля, – уздыхае ўнук Марфы Уладзіміраўны Волкавай Яўген. – Да вайны яна жыла непадалёк Глыбокага – у Пунішчы, цяпер гэтага паселішча няма. Адносіны з першым мужам не склаліся – бабуля засталася з маленькім сынам на руках.  У 1939 го­дзе, як і многія яе землякі, адправілася на заробкі ў Эстонію, а дзіця пакінула сваёй маці.

3.jpg

На чужыне Марфу заспела вайна. Заробкі скончыліся, але не гэта было самае страшнае, а тое, што дамоў яна вярнулася толькі праз 5 цяжкіх на выпрабаванні гадоў. 
Волкава капала акопы, калі іх група трапіла ў акружэнне ў 41-м пад Выбаргам. Захопленых людзей адправілі ў канцэнтрацыйныя лагеры. Марфа апынулася ў латвійскім «Саласпілс», пабудаваным нямецка-фашысцкімі аку­пантамі ля Рыгі. Пазней яе перавезлі ў Германію – вязнем араніенбургскага «Зак­сен­­хаўзена» яна была ажно да 1945 года.
– Увесь гэты час родныя Марфы нічога не ведалі пра яе, – працягвае Яўген Волкаў. – Пасля вызвалення з канцлагера бабуля яшчэ год працавала ў чужой старане – шыла адзенне, каб зарабіць крыху грошай. Ёй прапаноўвалі застацца – магла выбраць любую краіну Еўропы, дзе хацела б жыць. Але яна адмовілася, бо на радзіме застаўся сын. Толькі ў 1946 годзе бабуля вярнулася на Глыбоччыну. Тут яна пазнаёмілася з маім дзедам – ён прыехаў працаваць на Віцебшчыну і нейкі час у  яе кватараваў.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений