Аб роднай мове на працягу тыдня разважалі вучні СШ №1
Самабытнасць народа, яго нацыянальная адметнасць, характар, этычныя нормы найбольш выразна адлюстроўваюцца ў мове – адной з істотных прыкмет народа.
Прадметны тыдзень «Аб любімай мове», які прайшоў у СШ №1, яшчэ раз нагадаў школьнікам аб важнасці мовы.
Дзеці малявалі плакаты, удзельнічалі ў акцыі «Гавары са мной па-беларуску», пісалі сачыненні пра любоў да Радзімы і роднай мовы і стваралі буктрэйлеры па творчасці Кандрата Крапівы.
Уразіла нашых выхаванцаў віртуальнае знаёмства з зямлячкай Інесай Багдзевіч, яна хоць і настаўнік замежнай мовы, але беларуская для яе заўсёды на першым месцы.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся дыктантам «Багацце нашай зямлі» – вучні парадавалі добрымі вынікамі.
Дар’я АНДРЫЦО,
настаўнік СШ №1