Лепшых рыбакоў вызначалі лесаводы на беразе Янаўскага вадасховішча

11:09 / 24.02.2021

На мінулым тыдні на Янаўскім вадасховішчы сабраліся аматары рыбалкі – Астравецкі доследны лясгас пры падтрымцы сваёй прафсаюзнай арганізацыі правёў спаборніцтвы па зімняй спартыўнай лоўлі рыбы сярод работнікаў.

1.jpg

Да ўдзелу ў рыбным паядынку запрашалі каманды ў складзе 3-х чалавек, у тым ліку і пенсіянеры, ад усіх структурных падраздзяленняў лясгаса. Напрыклад, ад Міхалішкаўскага лясніцтва выступала ажно 3 брыгады. Вынікі спаборніцтва падводзілі ў камандным і ў асабістым заліках.

Цягам 3,5 гадзін цягнулі «за хвост» удачу 7 каманд – больш за 20 чалавек.

Па вазе вылаўленай рыбы 1-е і 2-е агульнакамандныя месцы занялі прадстаўнікі Міхалішкаўскага лясніцтва, на 3-м апынулася Варнянскае лясніцтва.

У асабістым заліку больш за ўсіх рыбы вывудзіў вальшчык лесу Міхалішкаўскага лясніцтва Юрый Часнойць (3,3 кілаграма). Крыху саступіў яму з вынікам у 2,4 кілаграма рыбы яго калега ляснік Тадэвуш Стаціна. Тройку лідараў замкнуў ляснік Варнянскага лясніцтва Валерый Масойць (1,72 кілаграма).

2.jpg

Найбольшая рыба трапіла на кручок Тадэвуша Стаціны, а найменшая – Валерыя Масойця.

Акрамя гэтага, аматараў зімовай рыбалкі чакала не зусім прывычнае выпрабаванне – эстафета. На гэтым этапе сілы спрабавалі ўсе ўдзельнікі каманды. Па чарзе рыбакі бурылі лункі, перадаючы эстафету напарнікам. Хутчэй гэта атрымалася ў каманды лесапункта.

Пераможцы атрымалі Дыпломы і падарачныя сертыфікаты ад прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі лясгаса.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: з архіва лясгаса