Адкрыць нанова беларускае слова прапанавалі гудагайскім школьнікам

11:43 / 23.02.2021
190

Адкрываю нанова беларускае слова – пад такім дэвізам у Гудагайскай сярэдняй школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Гэта свята дало магчымасць дзецям праявіць талент і дапамагло вылучыць самых таленавітых, разумных, крэатыўных школьнікаў.

На адкрыцці свята старасты класаў атрымалі заданні, якія вучні выконвалі на працягу тыдня. Іх вынікі вывешвалі ў фае і на сайце школы ў закладцы «Тыдзень беларускай мовы».

1.jpg

 Эмілія Мальдзіс, вучаніца 5 класа, чытае верш пра мову


Тэматычная выстава ў бібліятэцы, акцыя, якая знаёміла з лексікай беларускай мовы, брэйн-рынг, конкурс эрудытаў, інтэлектуальны турнір, падарожжа па краіне роднай мовы, конкурс творчых пісьмовых работ, гульня-віктарына, удзел у праекце «Адзіная дыктоўка на прыз БРСМ» – кожны школьнік мог выбраць мерапрыемства па душы.

Святочную атмасферу стварала і беларуская музыка, якая гучала на перапынках – дзеці разам з настаўнікамі спявалі, танцавалі і гулялі ў народныя гульні.

Ірына ЖАЛТОК,
настаўнік Гудагайскай СШ

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений