Супрацоўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК прывезлі з абласной спартакіяды 4 медалі

11:03 / 23.02.2021

Старшыня і галоўны бухгалтар Астравецкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і Марыя Станкевіч выдатна выступілі на зімовай абласной прафсаюзнай спатракіядзе, дзе заваявалі 4 медалі.

2.jpg


Сёлета гэтае спаборніцтва ўпершыню сабрала прафсаюзных лідараў аграрыяў Гродзеншчыны, якія на працягу 3-х дзён высвятлялі, хто з іх лепш ходзіць на лыжах, плавае, гуляе ў шашкі, кідае дроцікі, валодае ракеткай… і пячэ бліны.

3.jpg


Юрый Аляксандравіч і Марыя Сцяпанаўна вярнуліся з перамогамі: 1-е і 2-е месцы занялі ў гульні ў шашкі, 2-е – у дартсе, 3-е – у стральбе па мішэні. А астравецкія бліны з эмблемай Беларускага прафсаюза работнікаў АПК прыемна ўразілі камісію – перамогу ў намінацыі «Самы крэатыўны блін» таксама святкавалі астраўчане.

1.jpg


З першых вуснаў

– Паўдзельнічаўшы ў спартакіядзе, атрымала добрую фізічную нагрузку і шмат пазітыўных эмоцый. Больш таго, гэтае спаборніцтва – цудоўная магчымасць убачыцца з калегамі з іншых раёнаў, – падзялілася галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч. –У народным касцюме сустракалі камісію і частавалі блінамі, дарэчы прыйшлася і ўнікальная гарбата «Чай даўгалецця», зробленая па рэцэпце народнага майстра Марыі Мажэйкі.

Спадзяюся, што зімовая спартакіяда сярод прафсаюзных кадраў актыва Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК стане традыцыйнай.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: