Астравецкі доследны лясгас заняў І месца ў галіновых лыжных спаборніцтвах

12:07 / 22.02.2021

Астравецкі доследны лясгас заняў 1-е агульнакаманднае месца па лыжных гонках на Гродзенскай абласной спартакіядзе работнікаў лесу.

2.jpg

Спаборніцтвы сярод лясгасаў Гродзеншчыны і прадпрыемстваў «Альберцін» і «Мостадрэў» напрыканцы студзеня прайшлі ў Слоніме. Удзельнікі спаборнічалі ў 3-х узроставых групах: 18–29 гадоў; 30–39 гадоў; 40 гадоў і больш. Жанчыны дэманстравалі спрыт на лыжні ў 1 600 метраў, а мужчынам трэба было адолець у 2 разы большую дыстанцыю.

Цудоўны вынік паказалі 3 работнікі нашай лясной гаспадаркі: у памочніка ляснічага Гервяцкага лясніцтва Дар’і Смольскай – «золата», а інжынер па падрыхтоўцы кадраў Аксана Сацура і эканаміст Яўген Варановіч узялі «бронзу».

1.jpg

Дзякуючы намаганням усіх удзельнікаў, Астравецкі доследны лясгас святкаваў перамогу.

Віншуем з выдатным вынікам!






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: из архива лесхоза