Свята роднай мовы прайшло ў Альхоўцы

16:03 / 21.02.2021
Малышоў Альхоўскага дзіцячага садка запрасілі на свята беларускага слова. 

Выхаванцы знаёміліся з беларускай мовай праз вершы, песні, загадкі і гульні. З цікавасцю яны наведалі музейны пакой, дзе не толькі даведаліся пра змешчаныя там экспанаты, але і маглі пакратаць іх. У бібліятэцы малышы «зазірнулі» ў цудоўны свет беларускай казкі.

1.jpg


Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася ўнікальная мова – паводле ЮНЭСКА яна 2-я па мілагучнасці пасля італьянскай. 

Наша мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі. Я лічу, што менавіта мова аб’ядноўвае народ – гэта сёння так неабходна нам, беларусам.


Ганна УЛАСІК,
Альхоўскі СДК


Текст: Главный администратор