Гісторыя газетным радком: пра што пісала «Астравецкая праўда» ў розныя гады: 12 лютага

13:58 / 15.02.2021
159

1.jpg

11 лютага 1971 года 

Савецкая армія ў песнях нашага народа

– так называлася лекцыя-канцэрт, з якой Астравеччыну наведаў заслужаны артыст Узбекскай ССР Міхаіл Чэнчыкаў.

Пад акампанемент баяніста Уладзіміра Казлова ён выканаў «Гуляў па Уралу Чапаеў-герой», «Чорны воран», «Свяшчэнная вайна», «Кацюша», «Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане», якія цёпла віталі працаўнікі калгасаў імя Куйбышава, імя Кірава, «Шлях Леніна», рабочыя фабрыкі «Альхоўка» і вучні Гервяцкай школы.

12 лютага 1981 года 

Пераможцы Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва

Падведзены вынікі Усесаюзнага сацыялістыч­нага спаборніцтва за павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і якасці работы, паспяховае выкананне дзяржаўнага плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця на 1980 год і дзясятую 5-годку.

Сярод іншых пераможцамі прызнаны калгасы імя Чапаева і «Шлях Леніна» нашага раёна. 

12 лютага 1991 года 

Дзяржава моцная адзінствам

Напярэдадні рэферэндуму аб будучыні Саю­за раённая газета надрукавала інтэрв’ю са стар­шынёй Кямелішкаўскага сельскага Савета А.У. Кісялём. 

Размова ішла пра падрыхтоўку да значнай падзеі. Выказаў Аркадзь Уладзіміравіч і ўласнае меркаванне аб правядзенні рэферэндуму:
– Краіна, народ моцныя тады, калі яны з’яднаныя. Думаецца, новы саюз будзе адрознівацца ад цяперашняга, звыклага нам. Гэта будзе рэальнае аб’яднанне свабодных, суверэн­ных рэспублік-дзяржаў, без прыгнята­ючага ціску цэнтра, згуртаванае адзінымі мэтамі і надзеямі, імкненнем зрабіць жыццё сваіх народаў сапраўды шчаслівым.

14 лютага 2001 года 

І грошы знаходзяцца

У рубрыцы «Будні мясцовай улады» расказваецца пра работу тагачаснага старшыні Гудагайскага сельвыканкама Уладзіміра Кармазы.

Малапрыемнай тэмай для старшыні з’яў­ляецца закупка малака ў насельніцтва – як правіла, мясцовыя жыхары рэалізуюць лішкі малака, смятаны, тварага ці масла на астравецкім рынку.

Тым не менш ёсць рэчы, якія радавалі старшыню: змяняецца пасёлак, з’яўляюцца новыя будынкі – спачатку была пабудавана школа, затым клуб і пошта. 

Задумваліся і грандыёзныя планы: электры­фікацыя вуліцы Кальцавой, замена агароджы каля дамоў нямоглых пенсіянераў.

12 лютага 2011 года 

Колькі нас?

На 1 студзеня колькасць насельніцтва раёна склала 24 тысячы чалавек.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведамляе, што за 12 месяцаў 2010 года на Астравеччыне нарадзілася 271 дзіця, што на 10,6% менш, чым за адпаведны перыяд 2009-га. Скарацілася і колькасць памерлых. Назіраецца натуральны прырост насельніцтва: +48 чалавек.

За 2010 год на Астравеччыне было зарэ­гіст­равана 199 шлюбаў.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений