Воінам-інтэрнацыяналістам – увага ды павага

10:21 / 15.02.2021

Уладзімір Мацкевіч і Станіслаў Сячынскі прымалі віншаванні і падарункі ад пярвічак прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі гімназіі №1 і Гервяцкага дзіцячага садка.

1.jpg

Станіслаў Сячынскі


Мінула 32 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэта цяпер яны – дарослыя мужчыны, бацькі і дзядулі. А з іх дэмбельскіх альбомаў паглядаюць маладыя вайскоўцы, якім літаральна ўчора споўнілася 18.

Уладзімір Станіслававіч працуе ў гімназіі №1 рабочым па комплекснаму абслугоўванню будынка. У Афганістане ён больш за 2 гады праслужыў сапёрам спецмініравання ў Шындандзе, а затым Адраскане. Удзельнічаў у 48-мі баявых аперацыях. Вярнуўся дадому ў жніўні 1987-га.

Мацкевич.jpg

Уладзімір Мацкевіч


Станіслаў Станіслававіч атрымаў павестку ў 1984 годзе. Праз некаторы час яго накіравалі ў Шынданд. Там Сячынскі быў вадзіцелем, перавозіў авіяцыйнае паліва і боепрыпасы. Дэмабілізаваўся ў 1986 годзе. Працуе вартаўніком у Гервяцкім дзіцячым садку.

Хоць з таго часу прайшло шмат гадоў, але памяць пра Афганскую вайну жыве.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: