Якія дарогі раёна адрамантуюць у 2021 годзе
У 2021 годзе ў раёне запланавана не толькі адрамантаваць дарогі, але і ўстанавіць павільёны на аўтобусных прыпынках.
Так, пры наяўнасці фінансавання адновяцца дарогі агульнага карыстання Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі – будзе адрамантавана пакрыццё агульнай працягласцю амаль у 6 кіламетраў, з’явіцца «свежых» 0,4 кіламетра асфальту на ўчастку Варняны-Рымдзюны-Жодзішкі.
У 2-й палове года плануецца ўстанавіць павільёны на аўтобусных прыпынках на дарогах Варняны-Рымдзюны-Жодзішкі, Вялікая Страча-Страчанка, Ізабеліна-Гервяты-Міхалішкі.
У сельскіх населеных пунктах будзе закрыта асфальтабетонам частка вуліцы ў 0,3 кіламетра ў вёсцы Індрубцы.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.