Пра першыя нумары астравецкай «раёнкі»

10:21 / 12.02.2021
Доўгі час лічылася, што 1-шы нумар астравецкай газеты з’явіўся пасля вызвалення Астравеччыны – у 1944 годзе выйшла «Сталінская праўда». З гісторыі таксама вядома, што ў час расфарміравання раёна – з красавіка 1962 па красавік 1965 года – не выходзіла і газета. У рэдакцыйным архіве захоўваюцца газеты з 1969 года – на 1-м нумары  чытаем: «год выдання 23-ці». Магчыма, яшчэ і па гэтай прычыне ніхто не мог і падумаць, што газета выходзіла да вайны.

2.jpg


Цікава, што ў апошнім нумары за 1988 год пазначаны год выдання 42-гі, а ўжо ў №1 за 1989 год на 1-й паласе надрукавана, што «газета выдаецца з мая 1941 года». Значыць, нейкія звесткі аб даваеннай «раёнцы» яе супрацоўнікі мелі ўжо тады. 

Аднак, перагартаўшы падшыўкі за 1988, 1989 і 1990 гады, толькі ў апошняй удалося знайсці артыкул Адама Мальдзіса «Пра першыя нумары астравецкай раёнкі», у якім аўтар расказвае, што ў студзені гэтага года ад аднаго з настаўнікаў у Варнянах ён даведаўся, што даваенная газета называлася «Большэвіцкі арганізатар». Гэтыя звесткі Адам Восіпавіч вырашыў праверыць у маскоўскай «Ленінцы» –  так знайшоў нумары за 1941 год.

1.jpg


У тым жа артыкуле Адам Мальдзіс расказвае, што, на жаль, з 7 нумароў, 2 – а менавіта 3-ці і 6-ты  – ён не знайшоў і таму звяртаецца да жыхароў і чытачоў раённай газеты з просьбай прынесці ў рэдакцыю, калі ў каго-небудзь такія захаваліся.

Цікава і тое, што яшчэ праз 20 гадоў супрацоўнікі «Астравецкай праўды», дзякуючы падтрымцы жыхара нашай сталіцы, змаглі атрымаць копіі нумароў «Большэвіцкага арганізатара» – 3-ці, на жаль, таксама адсутнічаў, а вось 6 – быў!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: