Дзякуючы «раёнцы» Юлія Букель стала журналісткай

11:04 / 14.02.2021
Жыхары і ўраджэнцы Астравеччыны працягваюць дзяліцца думкамі пра «раёнку». 

Юлія Букель, журналістка, г. Беразіно:

2.jpg– З газетай я знаёма з дзя­цінства. Для нашай сям’і «Астравецкая праўда» – выданне №1. Цяпер яе выпісвае бацька, збірае ўсе выпускі. Калі гасцюю ў таты, з задавальненнем чытаю «раёнку». Больш таго, некаторыя нумары бяру з сабой, каб паказаць калегам. 

Праглядаю навіны і ў сацыяльных сетках. Цікава, чым жыве мой родны раён. Гартаючы стужку суполкі, знаёмлюся з Астравеччынай па-новаму – цешуся, чытаючы пра поспехі астраўчан!

Найбольш мне падабаюцца ма­тэрыялы адукацыйнай тэма­тыкі. Асабліва пра маю родную Гудагайскую школу і яе настаў­нікаў. З задавальненнем чытаю артыкулы пра знакамітых людзей, працаўнікоў. Цікавяць артыкулы пра святы, мерапрыемствы, акцыі, якія праходзяць у Астраўцы. Любімая рубрыка «Планёрка ў старшыні», дзе расказваецца пра праблемы горада і раёна. Мне здаецца, што добра на старонках газеты журналісты адлюстроўваюць і тэматыку каронавіруса, як і ўвогуле медыцыны. 

«Астравецкая праўда» паўплывала і на мой жыццёвы шлях. Менавіта з «раёнкі» пачыналася мая дарога ў журналістыку: у газеце друкавалі нататкі. Падчас вучобы ва ўніверсітэце я праходзіла практыку ў роднай «раёнцы». Менавіта падчас яе навучылася, як трэба пісаць. Ніну Аляксееўну Рыбік і Алену Генрыхаўну Ярашэвіч лічу сваімі настаўнікамі: падказвалі, вучылі знаходзіць тэму і раскрываць яе. Вельмі ім удзячна за гэта!

Цешыць, што пад крылом «Астравецкай праўды» знаходзіцца не толькі газета, але радыё, сайт і тэлепраграма «ТВА. ТВой Астравец». Заўсёды радуюся перамогам і поспехам журналістаў. 

Так трымаць і надалей!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: