Пра сямейныя рэліквіі расказалі вучні Варнянскага НПК

10:33 / 11.02.2021

Як у кроплі вады адбіваецца сонца, так і ў гісторыі старых рэчаў адбіваецца лёс краіны. Доказам таму паслужыла сустрэча юных гісторыкаў Варнянскага НПК пад назвай «Сямейная рэліквія».

Вучні прадставілі свае сямейныя каштоўнасці, якім не менш за паўстагоддзя. Дзеці расказалі, каму з родных належала рэч, як трапіла ў іх сям’ю, якую ролю выконвала і чаму стала рэліквіяй.

02.jpg

Ягор Карчэўскі расказаў пра свайго прадзядулю, які прапаў без вестак на вайне. На памяць аб ім засталіся тры пісьмы з фронту ды прозвішча на помніку брацкай магілы ў Вароне. Анастасія Сямашка падзялілася гісторыяй ўзнагароды свайго прапрадзеда. Сярод іх – польскі Krzyż Walecznych («Крыж храбрых»).

Старыя малітоўнікі сваіх бабуль прынеслі Ірэна Заброцкая і Эльвіра Казлоўская. Вера нашых продкаў захавалася ў стогадовым крыжыку і такім жа па ўзросце, намоленым ружанцы, які належыў родным мужа сям’і нашай настаўніцы Людмілы Аляксандраўны Гродзь. Памяць пра яе бацькоў захавала фаянсавая попельніца ў выглядзе курачкі, якаую яны набылі ў 1957 годзе ў Маскве, калі вазілі на продаж сушаныя баравікі – так збіралі грошы на пабудову хаты.

Я расказала пра гісторыю 2-х хустак: белая, звязаная прабабуляй з авечых тоненькіх нітак кручком, а другая – чорная, мануфактурная, купленая ў Польшчы яшчэ да Першай сусветнай вайны. Гэтыя хусціны выконвалі асобыя ролі ў жыцці жанчын. Белая служыла для вясёлых нагод, а чорная – для жалобы.

01.jpg

Убачылі мы і рэчы першай паловы 50-х гадоў 20-га стагоддзя – гэта падшкляннікі, якімі карысталіся ў цягніку. Іх гісторыя вельмі даўняя, пра што і паведаміла Валерыя Дубіцкая. А настаўніца Наталля Пятроўна Чапукойць прывезла са сваёй радзімы – Гомельшчыны – бабуліну дзяружку. Мама Наталлі Пятроўны, вядомая паэтка Антаніна Рыбалка, прысвяціла ў памяць гэтай рэліквіі верш, які так і назвала «Дзяружка».

Манета 1811 года – госця з царскіх часоў. На ёй герб царскай Расіі, царская карона, надпіс – дзве капейкі з пераносам. Гісторыю незвычайнай рэліквіі расказала Вікторыя Юркойць.

Сямейныя рэліквіі – самыя дарагія і значныя рэчы, якія перадаюцца ў спадчыну. Дарагія – не значыць залатыя, але і золата мы таксама ўбачылі. Пра залаты пярсцёнак сваёй бабулі расказала Паліна Бабіч. Яго падарыла ёй бабуля, яшчэ не ведаючы, што ў іх сям’і народзіцца дзяўчынка. Яна рана пайшла з жыцця, але памяць аб ёй засталася.

…Рэчы – гэта сувязь пакаленняў, Памяць сям’і. Адзінства народа, цікавасць да сваей гісторыі праз такія сустрэчы праяўляецца ярка і душэўна. З нашым кіраўніком музейнага пакоя Людмілай Аляксандраўнай Гродзь мы чакаем новых сустрэч.

Аліна КАЛТАН,
член савета музейнага пакоя






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Главный администратор