На лыжах – за здароўем і добрым настроем

13:45 / 06.02.2021

Няўрымслівы віхор сняжынак з-пад лыжных палак, вясёлы смех удзельнікаў, барацьба на снежнай трасе і радасць перамогі – сёння на гарадскім стадыёне прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках «Беларуская лыжня-2021».

113.jpg

Не толькі дзеці, але і дарослые засумавалі па зімніх відах спорту, таму з задавальненнем прыйшлі паўдзельнічаць у забегах на лыжах. Сёлета паспаборнічаць на снежнай трасе вырашылі 6 каманд: Астравецкі доследны лясгас, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, Беларусская АЭС, цэнтральная раённая клінічная бальніца, Міхалішкаўская сярэдняя школа. Іх прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко:

– Няпростая эпідэмічная сітуацыя з-за каронавірусу, на жаль, унесла карэктывы ў наша жыццё. Аднак сродкі масавай інфармацыі прапагандуюць, ды і медыкі кажуць пра тое, што найлепшая прафілактыка любых захворванняў – актыўны і здаровы лад жыцця. Таму жадаю ўсім здароўя, а ўдзельнікам спаборніцтваў – лёгкай трасы і атрымаць задавальненне ад гонкі. 

112.jpg 

Хуткасць і вынослівасць на розных дыстанцыях дэманстравалі мужчыны і жанчыны рознага ўзросту, але з аднолькавым маладым задорам і жаданнем фінішыраваць першым.

111.jpg

114.jpg

Хто аказаўся ў ліку лепшых і як праходзілі спаборніцтвы, чытайце ў адным з нумароў «АП».






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич