Аддзяленне гандбола адкрылі ў Астраўцы

18:21 / 05.02.2021
576

Віншаванні ад прадстаўнікоў раённай улады і ганаровых гасцей, танцавальныя нумары, насычачая гульня і забаўляльная праграма – у САК «Імпульс» прайшло ўрачыстае адкрыццё аддзялення гандбола Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

03.jpg

04.jpg

– Развіццё спорту – залог здароўя нацыі, а значыць моцнай, квітнеючай краіны, – адзначыў старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін. – Больш за 300 юных спартсменаў трэніруюцца ў нашай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву і дасягаюць добрых вынікаў на разнастайных спаборніцтвах. Сённяшні дзень дае старт новаму спартыўнаму накірунку на Астравеччыне – развіццю гандбола. Я ўпэўнены, што ён не проста прыжывецца ў нашым раёне, але хутка прывядзе да добрых вынікаў і пакарэння новых вяршынь.

01.jpg

Да віншаванняў далучыліся старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын і намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола, чэмпіён гульняў ХХV Алімпіяды ў Барселоне 1992 года ў Іспаніі ў складзе аб’яднанай каманды СНД Андрэй Барбашынскі.

– Я віншую нас усіх з адкрыццём у вашым горадзе аддзялення гандбола і выказваю падзяку раённым і абласным органам улады за такую магчымасць, – сказаў Андрэй Станіслававіч. – Спадзяюся, што хутка ў гэтага віда спорту з’явіцца шмат прыхільнікаў і на Астравеччыне вырастуць новыя алімпійскія чэмпіёны.

002.jpg

05.jpg

Больш падрабязна аб мерапрыемстве чытайце ў адным з нумараў і на сайце «АП».






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений