Варнянскія МААПаўцы атрымалі ўзнагароду, і новыя актывісты папоўнілі атрады

15:04 / 05.02.2021

Да дня маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, які адзначаецца 6 лютага, райкам ГА БРСМ узнагародзіў лепшых, уручыў білеты новым актывістам і арганізаваў сустрэчу з людзьмі, якія клапоцяцца пра спакой і бяспеку астраўчан.

Урачыстасць прайшла ў Варнянскім НПК – па выніках абласнога конкурсу атрад МААП гэтай школы заняў 3-е месца. Спецыяліст райкама ГА БРСМ Юлія Варковіч уручыла юным праваахоўнікам Дыплом і падарунак.

1.jpg

Быць членам МААП – цікава і ганарова. Вось і атрады СШ №2 і СШ №3 папоўнілі новыя актывісты, якім першы сакратар раённай маладзёжнай арганізацыі Віялета Алексеявец уручыла членскія білеты МААП.

– МААП – не проста абрэвіятура, гэта маладзёжны праваахоўны рух, – адзначыла Віялета Юр’еўна. – Усе мы хочам жыць у міры і спакоі – і члены атрадаў прымаюць у гэтым актыўны удзел. Дапамога ў арганізацыі і ахове культурна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных і грамадзянска-патрыятычных мерапрыемствах, прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў сярод падрастаючага пакалення – пералічваць справы МААПаўцаў можна доўга, і ўсе яны накіраваны на карысць людзям. Віншую навабранцаў з пачаткам новай цікавай дзейнасці, а ўсіх членаў атрадаў са святам – днём МААП.

2.jpg

Акрамя гэтага ў СШ №3 прайшла сустрэча з супрацоўнікамі РАУС і РАНС Дзянісам Іканопала і Аляксандрам Сачакам, якія расказалі, чым займаюцца іх структуры і правялі са старшакласнікамі прафілактычную работу-вучобу.

3.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: