Разважанне: у адзінстве бачыцца будучыня

11:37 / 03.02.2021
Нехта скажа: зноў прыдумалі нейкі там Год. Хачу ўдакладніць: не нейкі. 2021-ы аб’яўлены Годам народнага адзінства

Нехта скажа: навошта аб’явілі? Нібы без гэтай незразумелай многім традыцыі – называць год – не пражывём.

А магчыма, і не пражывём. Бо гэта зрабіць складана. Бо «назваць» год – значыць задаць арыенцір, які дазваляе кожнаму з нас і ўсім разам паставіць перад сабой мэту і ісці ёй насустрач, не збочваючы.

Вы спрабавалі не планаваць заўтрашні дзень, асабліва выхадны? Я – неаднойчы. І зразумела: калі не прыкінуць, чым табе трэба або хочацца заняцца, то гэты самы дзень можна выкінуць з жыцця як непатрэбны. Хаджэнне па кватэры з пакою ў пакой, сядзенне ў інтэрнэце, абзвон родных і сяброў з загатаванай фразай «Чым займаешся? Я – нічым» і сон «у белы дзень» працуюць на плюс толькі ў тым выпадку, калі табе на самой справе неабходна адпачыць. Інакш усе спосабы заняць сябе так, каб нічым не займацца, скончацца адным – страчаным сэнсам і незадавальненнем.

Аб’яўляючы кожны новы год, мы звяртаем увагу на тое, пра што забылі або палічылі  другасным, адкінуўшы на задворкі жыцця.

У Год малой радзімы мне ўспомніліся «радзімкі» – тыя мясціны, дзе ў атачэнні любові бацькоў, дзядоў і бабуль прайшло маё дзяцінства і сталенне. Чаго я чакаю ад Году народнага адзінства, што ўяўляю і якую мэту стаўлю перад намі ўсімі? Адзіную: каб сусед працягнуў руку суседу, бацька абняў сына, а калегі зноў сталі адной згуртаванай камандай, агульныя намаганні якой, магчыма, падарвалі падзеі мінулага года…

Мару, каб кожны беларус зразумеў, наколькі важна захаваць адзінства – пачынаючы з выбару агульнага напрамку жыцця і прыярытэтаў, заканчваючы выхаваннем і навучаннем дзяцей. Мару, каб мы пачулі адзін аднаго. 

А гэта нялёгкая, карпатлівая работа – навучыцца адчуваць сябе адзіным народам. Зноў. Бо калісьці мы гэта добра ведалі, па гэтаму прынцыпу і жылі. Такі запавет давалі нам нашы продкі. Гэтага жадае і чакае ад нас Радзіма, матухна-зямля. 

Упэўнена, што ў нас атрымаецца – няхай і не за год. Галоўнае – задаць напрамак, што мы і зрабілі, вызначыўны 2021-ы як Год народнага адзінства. Зразумець, як гэтага дасягнуць: радавацца агульным перамогам і дасягненням, самім рабіць усё, каб наша краіна, прыгожая і светлая, такой і заставалася. І паверыць: мы вытрываем, мы зможам – і не толькі ў гэты год, а заўсёды. Бо мы народ і мы – разам.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: