Золата, серабро і бронзу прывезлі астраўчане з абласнога першынства
Бліскуча выступілі на абласным першынстве па лёгкай атлетыцы выхаванцы Ігара Гануліча і Андрэя Блашкевіча, трэнераў Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.
Хуткасць і трываласць на спаборніцтве дэманстравалі ўдзельнікі 2004-2005 гадоў нараджэння. І астраўчане трапілі ў лік лепшых. Два залатыя медалі заваяваў Яраслаў Заянчкоўскі, які фінішыраваў 1-м у бегу на 800 метраў і стаў пераможцам у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 2 000 метраў.
Найлепшы вынік у бегу на 1 500 метраў прадэманстраваў Павел Чабатуль. А Яраслаў Мядэйша дапоўніў дасягненні таварышаў «бронзай» на дыстанцыі 400 метраў.
Не падвялі астраўчане і на лёгкаатлетычнай эстафеце: на дыстанцыі 600х400х200 метраў яны сталі 2-мі.
Віншуем юных спартсменаў і іх трэнераў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.