Маладзёжная арганізацыя Астравеччыны прызнана лепшай у Гродзенскай вобласці

15:04 / 29.01.2021

Астравецкі раённы камітэт ГА БРСМ прызнаны лепшым тэрытарыяльным камітэтам у Гродзенскай вобласці.

Такую высокую адзнаку дзейнасці за мінулы год астравецкія актывісты атрымалі на XV Пленуме абласной арганізацыі ГА БРСМ з удзелам памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева.

1.jpg

Падчас пасяджэння былі вызначаны задачы на бягучы год і ўзнагароджаны лепшыя валанцёры, байцы маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, сакратары пярвічак і раённыя камітэты.

– Гэтая ўзнагарода – заслуга ўсёй моладзі Астравеччыны, – адзначыла першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец. – Я ганаруся нашымі актывістамі і ўдзячна ім за дапамогу і плённую працу. Спадзяюся, што мы зробім яшчэ шмат добрых спраў – толькі разам можна рухацца наперад і дасягаць новых вяршынь.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: