Вышыўка Святланы Мешкіс засвяцілася ў Гродне
Вышыўкі Святланы Мешкіс занялі першае месца на абласной выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сярод людзей з інваліднасцю па зроку, якая прайшла ў Гродне.
Атрымаць задавальненне ад вынікаў творчасці таленавітых людзей з розных куточкаў Гродзеншчыны можна было ў абласной навуковай бібліятэцы імя Яўфімія Карскага. «Добрых рук майстэрства» – назва выставы як нельга лепш падкрэслівала яе сутнасць: прадэманстраваць не толькі неабмежаваныя творчыя здольнасці, але і ўнутраны свет удзельнікаў.
Гэта вырашыла зрабіць і наша таленавітая зямлячка, майстрыха вышыўкі Святлана Мешкіс, якая прадстаўляла Астравецкую раённую арганізацыю БелТІЗ. Карціны астраўчанкі карысталіся папулярнасцю ў наведвальнікаў і атрымалі нямала добрых водгукаў.
Тамара ЛУКША,
старшыня Астравецкай РА БелТІЗ