Акцыя «Наш жывёлавод» прайшла ў КСУП «Гудагай»

14:04 / 22.01.2021
554

На Астравеччыне працягваецца зімовая акцыя «Наш жывёлавод», якую штогод ладзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, – лепшыя працаўнікі гэтай галіны атрымліваюць Падзякі за працу і падарункі.

Нагадаем, напярэдадні новага года некаторыя жывёлаводы адной з самых паспяховых гаспадарак раёна – КСУП «Гудагай» – атрымалі ўзнагароды. На мінулым тыдні дайшла чарга і да іншых работнікаў гэтага сельгаспрадпрыемства.

Па традыцыі прафсаюзны лідар аграрыяў Юрый Адула падчас зімне-стойлавага перыяду аб’язджае ўсе малочна-таварныя комплексы і фермы, каб не толькі падзякаваць працаўнікам вёскі, але і пацікавіцца, што іх хвалюе, у якіх умовах працуюць, ці забяспечаны спецвопраткай і іншым. Да старшыні райкама далучылася і старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП «Гудагай» Ганна Налівайка.

Лепшымі на МТФ «Ліпнішкі» прызнаны муж і жонка Ірына і Віктар Мацкелі. У групе жанчыны каля 50 кароў і 5 цялятак. На ферме аператар малочнага даення з 2003 года. У дзяцінстве Ірына хацела стаць выхавацелем: часткова мара збылася – цяляты, як дзеці, патрабуюць клопату і ўвагі.

IMG_0430.jpg

Віктар працуе даглядчыкам – штодзень корміць каля 120 галоў. Развозіць кармы яму дапамагае конь Тоша.

Ажно 25 гадоў на малочна-таварнай ферме «Рукшаны» працуе Іосіф Тамашэвіч, апошнія гады – слесарам па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання.

– Родам я з Кланішак, цяпер там толькі 2 хаты жылыя засталіся, – расказвае мужчына. – На пенсіі ўжо 10 гадоў, але не магу развітацца з фермай: душой прыкіпеў – усё тут знаёма да дробязяў. Ды і зарплата не бывае лішняй – хочацца дзецям дапамагчы. Калі дазволіць здароўе, да лета яшчэ папрацую.

IMG_0433.jpg

У «Рукшанах» таксама было вырашна адзначыць аператара малочнага даення Таццяну Шафран. Праўда, на ферме мы яе не заспелі – даярку перавялі працаваць на МТФ «Дрэвянікі». Падарунак жанчыне паабяцалі перадаць.

Малочна-таварны комплекс «Германішкі» вылучаецца сярод іншых не толькі вытворчымі паказчыкамі – надой ад каровы за мінулы год дасягнуў рэкордных 9 тысяч кілаграмаў малака, – але і ўтульнасцю, якую стварылі працаўнікі. Тут пануе хатняя атмасфера.

IMG_0473.jpg

Самых маленькіх цялят у «Гермашніках» даглядае Ніна Паршутовіч.

IMG_0470.jpg

На комплексе я з 2010 года. – расказве жанчына. – З 2-ма напарніцамі клапоцімся пра 323 цяляці з моманту іх нараджэння і пакуль не падгадуюцца да 3-х месяцаў. Можна сказаць, замяняем ім маму. Спачатку выпойваем з сосак, потым прывучаем да вядзерцаў.

Цялушкі дарошчвання і аднаўлення – больш за 300 галоў – замацаваны за Гэленай Дрэмай.

– Што галоўнае ў маёй рабоце? – перапытвае жывёлавод. – Напэўна, каб жывёла не засталася галоднай.

IMG_0464.jpg

Таксама была адзначана работа вартаўніка Аляксея Кандратовіча.

Не першы раз у межах акцыі «Наш жывёлавод» лепшым на малочна-таварнай ферме «Індрубка» прызнавалі Уладзіміра Ярашэвіча. Сёлетні год не стаў выключэннем. Больш за 20 гадоў аператарам машыннага даення тут працуе Марыя Янцэвіч. Кожную са сваіх 44 рагуль жанчына ведае па мянушцы і характары.

IMG_0487.jpg

IMG_0476.JPG

На ферме «Слабодка» аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы Генадзь Заранковіч даглядае каля 100 галоў.

– На ферме працую каля 15 гадоў. Кармы, як і раней, раздаём уручную, – расказвае жывёлавод. – Быкоў гадуем, пакуль іх вага не дасягне 500-700 кілаграмаў.

IMG_0494.jpg

На малочна-таварнай ферме «Кялёйці» лепшай прызнана аператар машыннага даення Валянціна Лысанава.

– Усе даяркі добра працуюць. Калектыў дружны, пашчасціла з загадчыцай. Прыемна, што нашу работу заўважаюць і цэняць, – прызналася жанчына.

IMG_0502.jpg

***

Да слова сказаць, амаль на ўсіх фермах і комплексах для работнікаў створаны ўмовы для працы і адпачынку: пакоі для прыёму ежы абсталяваны неабходнай тэхнікай ёсць халадзільнік, мікрахвалёўка, пральная машына.

***

Юрый Адула расказаў работнікам ферм і комплексаў пра магчымасць аздаравіцца. Кожны член прафсаюза можа скарыстацца турам выхаднога дня, каб з пятніцы па нядзелю адпачыць у санаторыі цалкам бясплатна – выдаткі пакрывае прафсаюзная арганізацыя гаспадаркі.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений