Віктар Алёкса: «Будучыня залежыць ад кожнага з нас»
14:12 / 23.01.2021
Упэўнены, што дэлегатам на Усебеларускі народны сход мяне выбралі не таму, што маю нейкія заслугі, а як прадстаўніка КСУП «Гудагай» і аграпрамысловага комплексу раёна. Прыемна, што буду прадстаўляць нашу гаспадарку на мерапрыемстве такога ўзроўню.
Уся мая працоўная дзейнасць звязана з сельскай гаспадаркай. За апошнія 5 гадоў КСУП «Гудагай» зрабіў значны крок наперад. Мы нарошчваем малочную вытворчасць: павышаецца прадукцыйнасць жывёлы. Напрыклад, надой ад каровы за 2020 год склаў рэкордныя 9 тысяч кілаграмаў – лічу, гэта добры вынік на абласным і рэспубліканскім узроўні.
Мы не стаім на месцы: абнаўляецца парк сельгастэхнікі, летась адкрыўся цэх па апрацоўцы насення рапсу, укараняюцца новыя тэхналогіі ў вытворчасці сельгаспрадукцыі.
Актыўнымі тэмпамі вядзецца будаўніцтва новага малочна-таварнага комплексу на 600 дойных галоў у Смілгах. Дарэчы, яго праект прайшоў конкурсны адбор, быў прызнаны адным з лепшых у рэспубліцы, а Банк развіцця выдзеліў грошы на будаўніцтва. Да канца 2021 года плануецца запусціць першую чаргу, а ў 2022 годзе – выйсці на поўную магутнасць. Гэта будзе 3-ці малочна-таварны комплекс у нашым прадпрыемстве.
У сельскай гаспадарцы, як і ў любой галіне, канешне, ёсць праблемы. Галоўная з іх, на мой погляд, – забеспячэнне работнікаў жыллём, асабліва маладых спецыялістаў. Гэтае пытанне варта абмеркаваць на народным форуме. Хочацца, каб новаспечаныя ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, аграномы пасля адпрацоўкі заставаліся – так вёска будзе жыць. У гэтым накірунку ў КСУП «Гудагай» робіцца шмат: сёлета, напрыклад, гаспадарка плануе набыць 2 кватэры ў доме, які будуецца ў Астраўцы.
Гэты год пройдзе пад знакам народнага адзінства. Стагоддзямі склалася, што на нашых землях у згодзе, узаемаразуменні жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і веравызнання. Хочацца, каб гэтая традыцыя найбольш яскрава праявілася менавіта сёлета, каб людзі не падзяляліся на «нашых» і «чужых» – помнілі, што ўсе мы – беларусы, у нас адна зямля, якой хопіць кожнаму.
Перад сабой, як перад галоўным заатэхнікам, стаўлю простую мэту: павышаць якасць і колькасць сельскагаспадарчай прадукцыі.
Ад таго, як кожны з нас спрацуе на сваім месцы, залежыць дабрабыт гаспадаркі ў цэлым, і кожнага асобнага работніка ў прыватнасці.
Харчовую праграму яшчэ ніхто не адмяняў. Ва ўсе, нават самыя складаныя, часы аграпрамысловы комплекс – адна з галоўных галін народнай гаспадаркі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.