На лыжню выйшлі школьнікі і дашкаляты

15:36 / 14.01.2021

Студзень прынёс астраўчанам не толькі некалькі святочных дзён, але і парадаваў снегам, па якім паспелі ўжо засумаваць і дзеці, і дарослыя.

І адразу ж у стужках сацыяльных сетак пасыпаліся фотаздымкі зімовых забаў. Адны ляпілі снегавікоў, другія каталіся на санках, трэція – на лыжах. Усім было снежна, радасна, весела…

Карэспандэнт «Астравецкай праўды» накіраваўся ў дзіцячы садок і сярэднюю школу, каб паглядзець, як у гэты час праходзяць урокі фізічнага выхавання.

Першыя крокі

Яслі-сад №5 – самая новая дашкольная ўстанова, якая размясцілася ў 3-м мікрараёне нашага горада. Адкрылі яе ў 2019 годзе. Сёння тут выхоўваецца 213 дзетак – садок практычна ўкамплектаваны.

IMG_1769.jpg

– Мы таксама на 100% забяспечаны спартыўным інвентаром: ёсць лыжы і канькі. Сёлета надвор’е «дазволіла» імі скарыстацца, – расказвае загадчык дзіцячага сада №5 Анастасія Кулеш.

Дарэчы, ва ўстанове працуюць 3 кіраўнікі фізвыхавання: адзін займаецца з дашкалятамі ў басейне, 2 – у спартыўнай зале і на вуліцы.

Як толькі выпаў снег, малышы з кіраўнікамі фізвыхавання, выхавальнікамі і памочнікамі выхавальнікаў высыпалі на вуліцу, каб заняцца зімовымі відамі спорту.

IMG_1768.jpg

– Вучыцца хадзіць на лыжах дашкольнікі пачынаюць з пяці гадоў, – расказвае кіраўнік фізвыхавання Максім Мінгелевіч. – Рухальныя гульні, катанне на санках, лыжы – усё гэта ў малышоў выклікае цікавасць і, што не менш важна, радасць.

Пакуль адна група дзяцей з дапамогай педагогаў падбіраюць лыжы, другая бавіць час на санках.

IMG_1775.jpg

IMG_1822.jpg

Калі лыжы абуты, малышы накіроўваюцца да лыжні, якую загадзя праклаў кіраўнік фізвыхавання. Атрымліваецца не ва ўсіх, але ўсе стараюцца…

– У дашкольным узросце не вельмі добра развіта каардынацыя рухаў, але мы робім усё магчымае, каб дзецям хацелася займацца спортам, – гаворыць кіраўнік фізвыхавання Яраслаў Бароўскі.  З часам усё атрымаецца. Хаця і пасля некалькіх заняткаў бачна, што ёсць дзеці, якія дома з бацькамі ходзяць на горку, катаюцца на санках ці лыжах – з такімі прасцей. Ды і ў школе ім будзе ўжо значна лягчэй.

IMG_1771.jpg

Сам жа Яраслаў Бароўскі ўпершыню на лыжы стаў толькі ў школе:

 Гэта было ў 4 класе. Фізкультуру ў нас вёў Уладзімір Леанідавіч Батура. І зімой, як толькі выпадаў снег, мы таксама ўсе ўрокі фізкультуры праводзілі на лыжах.

Першы невялікі круг па спартыўнай пляцоўцы для некаторых малышоў даўся няпроста. З кожным наступным – ім было лягчэй.

IMG_1792.jpg

 А заўтра мы пойдзем катацца на лыжах? – амаль што хорам пыталі дзеці ў сваіх выхавальнікаў, калі занятак скончыўся і надышоў час ісці ў садок. І пачулі такое жаданае:

 Канешне!

На свежым паветры

Урокі фізічнага выхавання ў сярэдняй школе №3 дзеці таксама чакаюць з нецярпеннем. Ведаюць, што цяпер яны будуць праходзіць на свежым паветры.

IMG_1861.jpg

IMG_1847.jpg

IMG_1844.jpg

Трэццякласнік Косця Грымбоўскі жыве ў вёсцы Ізабеліна. На заняткі прыязджае ў гарадскую СШ №3.

– Я люблю зіму. Чакаў, каб хутчэй выпаў снег, – і можна было пакатацца на лыжах, – расказвае хлопчык.

IMG_1873.jpg

Па лыжні, пракладзенай настаўнікам на школьным стадыёне, Косця ідзе першым. За ім старанна асвойваюць навыкі хадзьбы яго аднакласнікі.

IMG_1868.jpg

– Лыжамі мы поўнасцю ўкамплектаваны, – гаворыць настаўнік фізвыхавання Аляксандр Дзенісенка. – Ёсць чаравікі розных памераў, сушылка для абутку. Ды і жаданне ў вучняў таксама ёсць. А калі супадаюць магчымасці і жаданні, то гэта палова поспеху.

IMG_1825.jpg

IMG_1826.jpg

Следам за пачаткоўцамі на вуліцу выходзяць вучні старэйшых класаў. Для іх пракладзена іншая лыжня – месца на тэрыторыі школы хопіць усім.

IMG_1879.jpg

Да слова, тут жа ёсць пляцоўка для катка. Яе заліўка ўжо пачалася. А значыць, пры паніжэнні тэмпературы школьнікі змогуць пакатацца і на каньках – імі школа таксама забяспечана.


КАМПЕТЭНТНА

Алена Парафіяновіч, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета:

 Усе школы і дзіцячыя сады раёна на 100% забяспечаны лыжамі і канькамі.

Вучэбная праграма па фізічнай культуры прадугледжвае засваенне навыкаў хадзьбы на лыжах. Таму пры спрыяльным надвор’і ўсе ўрокі фізічнага выхавання будуць праходзіць на свежым паветры.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич