Моладзь дапаможа расчысціць снег
Выпалы снег прынёс як радасць, так і цяжкасці, асабліва жыхарам прыватных дамоў: каб расчысціць тэрыторыю ля хаты, трэба добрую гадзіну, а то і больш, папрацаваць шуфлікам. А што рабіць, калі гады і сілы ўжо не тыя, каб ваяваць з гурбамі? З праблемай дапамогуць справіцца валанцёры райкама ГА БРСМ.
Маладзёжная арганізацыя аб’явіла чэлендж «Прыбяром снег разам». Актывісты гатовы расчысціць тэрыторыі ля дамоў адзінокіх пажылых людзей, вакол бальніцы, паліклінікі, а таксама дапамагчы работнікам камунальнай службы. Таму, калі вы не можаце справіцца з вынікам снегападаў, тэлефануйце ў райкам ГА БРСМ па тэлефоне 79-8-43.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.