Хто прысвяціў творчасць Казіміру Сваяку і стаў пераможцам раённага конкурсу

11:35 / 12.01.2021
Сёлета споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, паэта, святара Казіміра Сваяка. З гэтай нагоды, да таго ж у год малой Радзімы, рэдакцыя аб’явіла конкурс для літаратараў, мастакоў і фатографаў.

Казімір Сваяк


Работы некаторых удзельнікаў ужо друка­валі на ста­ронках «раёнкі», іншыя – яшчэ захоўваюцца ў рэдакцыйным архіве. І радасна, што творчасць нашага таленавітага земляка, які сваім жыццём і словам праслаўляў Астравеччыну, ведаюць і вывучаюць на яго малой радзіме, у яго гонар пішуць вершы і карціны.

Конкурс праходзіў у некалькіх намінацыях. Так, вершы Казіміру Сваяку прысвяцілі Святлана Буланава, Аляксандр Харытонаў, Алена Памецька, Валя Янкава і Наталля Штура. Адзінагалосна перамогу журы аддало Алене Памецьцы, якая напісала верш «Наш Сваяк» (АП, №69 ад 4 верасня 2020года).

Публіцыстычныя творы на конкурс даслалі Іаланта Валуевіч, Генавефа Дубіловіч і Марыя Васілёнак. І зноў адзінагалосна перамог артыкул Іаланты Валуевіч пра радзіму Казіміра Сваяка – вёску Барані, надрукаваны ў №101 ад 24 снежня 2020 года.

Дзве мастачкі – нашы таленавітыя зямлячкі маці з дачкой Тарэса і Вікторыя Варановічы – прысвяцілі паэ­ту-святару жывапісныя палотны. У марафоне «маці-дачка» больш пашчасціла Тарэсе Варановіч з карцінай-прысвячэннем Казіміру Сваяку (АП, №71  ад 11 верасня 2020 г.).

1.jpg


Таксама толькі дзве ўдзельніцы прадставілі на конкурс фотаработы. 

Так, Ганна Валуевіч, якая з’яўляецца далёкай сваячкай нашаму  земляку, зрабіла  фотамантаж бясследна згубленай карціны «Сваяк на прыступках Клюшчанскага касцёла» (АП, №69 ад 4 верасня 2020 года). А Зофія Шапель, парафіянка Клюшчанскага касцёла, у конкурсе вырашыла паўдзельнічаць не столькі дзеля перамогі, колькі для таго, каб расказаць маладому пакаленню пра  слыннага сына зямлі Астравецкай. Яе цікавыя гістарычныя фота­здымкі таксама знайшлі месца ў «раёнцы» (№71 ад 11 верасня 2020 года). Зофія Шапель і стала пераможцай у намінацыі «Фотаздымак».

2.jpg


Усе пераможцы атрымаюць ад «Астравецкай праўды» дыпломы і грашовыя прэміі. 




 Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: