Сертыфікат на жаданні атрымалі ад прафсаюза выхаванцы дома сямейнага тыпу

13:32 / 31.12.2020

Падарункавы сертыфікат з нагоды навагодніх святаў атрымалі ад прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі выхаванцы дома сямейнага тыпу.

У гэты дзень дзеці паехалі ў Гродна на абласную ёлку, таму на сустрэчу ў райкам запрасілі іх прыёмную маці Юлію Гродэль.

З цяплом, радасцю і святочным настроем сустрэлі яе старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Марына Кутовіч, старшыні пярвічак аддзела адукацыі Аксана Садоўская, гімназіі Ніна Свіла і Рымдзюнскай сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання Вільма Жукаўскайтэ-Лукша. Гаварылі пра дзяцей і выхаванне, жаданні і мары. А каб здзейсніцца маглі хоць некаторыя з іх, педагогі падарылі сям’і Гродэль сертыфікат на 300 рублёў.

1.jpg

– Навагоднія святы – магчымасць стварыць для дзяцей цуд, – лічыць Марына Кутовіч. – І прафсаюзы выкарыстоўваюць гэты час, каб зрабіць свет дзяцей больш яркім, насычаным на падзеі і добрыя ўчынкі. Наша раённая арганізацыя ў рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям» ужо ўручыла сертыфікаты на суму больш за 1 000 рублёў маленькім астраўчанам. Няхай яны растуць любімымі і шчаслівымі.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: з архіва прафсаюзнай арганізацыі