Анастасія Ляховіч з Альхоўкі можа выступіць на «Славянскім базары»

16:45 / 04.12.2020

Шасцікласніца Альхоўскай сярэдняй школы Анастасія Ляховіч прайшла на рэспубліканскі адбор міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», які праходзіць у рамках «Славянскага базара».

На абласным этапе конкурсу ў Гродне дзяўчынка прадставіла 2 песні: на беларускай мове яна выканала «Баладу» з рэпертуара гурта Sonika, а на англійскай – песню Toy ізраільскай спявачкі NETTA, якая перамагла на Еўрабачанні-2018. Жыццярадаснасць, харызма, артыстызм і цудоўны голас нашай зямлячкі пакарылі журы – Насця стала першай, каго яны назвалі, аб’яўляючы 5 лепшых выканаўцаў, якія прайшлі на рэспубліканскі адбор.

1.jpg

– Спачатку мы не паверылі вушам, а калі зразумелі, што прайшлі, эмоцыі білі праз край: Насця смяялася, плакала і скакала ад радасці, – расказала кіраўнік дзяўчынкі Ганна Уласік. – Удзельнічала больш за 30 канкурсантаў – і ўсе таленавітыя, з прыгожымі галасамі і адпаведнай падрыхтоўкай. Канешне, мы хваляваліся – узровень конкурсу сапраўды высокі. Нават і цяпер не верыцца, што мы змаглі яго пакарыць. Дарэчы, за падтрымку і дапамогу дзякуй метадыстам Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Перавёўшы дух ад абласнога этапу, альхоўская «зорачка» са сваім кіраўніком будуць рыхтавацца да рэспубліканскага адбору. Віншуем і спадзяёмся ўбачыць Анастасію на віцебскай сцэне!





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: