В поликлинике нет кардиолога. Что делать?

11:36 / 04.12.2020

У рэдакцыю газеты патэлефанаваў Антон Іванавіч Кандратовіч, які цікавіўся, калі ў раённай паліклініцы з’явіцца кардыёлаг.

– Ірына Філатава пайшла на заслужаны адпачынак, – расказаў мужчына. – Куды ісці людзям, якія, як і я, стаяць у кардыёлага на ўліку? Нам патрэбен спецыяліст гэтага профілю.

Кардиология - Медицинский центр Здоровье

Пытанне мы пераадрасавалі намесніку галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі ЦРКБ Сяргею Радзько.

– Хоць спецыяліст кардыялагічнага профілю ў паліклініцы пакуль адсутнічае, пацыенты без дапамогі не застаюцца, – запэўніў Сяргей Барысавіч. – Імі займаюцца ўрачы агульнай практыкі, або, як мы прывыклі іх называць, тэрапеўты. Да любога з іх Антон Іванавіч можа звярнуцца.

Адзначу, што ў ЦРКБ праходзіць падрыхтоўку новы спецыяліст-кардыёлаг.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: