Фарбы жыцця распачалі калядны цуд

09:34 / 04.12.2020
262

Актывісты ГА БРСМ падарылі дзецям з інваліднасцю самаробныя сувеніры, зробленыя на конкурс «Усе фарбы жыцця для цябе» і тым самым распачалі традыцыйную дабрачынную акцыю «Цуд на Каляды».

1.jpg

На конкурс было даслана больш за 50 мяккіх і развіваючых цацак – усе яны былі перададзены дзецям са складанымі захворваннямі, што выхоўваюцца дома, а таксама наведваюць аддзяленне для маладых людзей з інваліднасцю.

Дарэчы, дабрачынная акцыя толькі стартавала і ўсе жадаючыя могуць да яе далучыцца. Для гэтага трэба мець жаданне падарыць дзецям калядны цуд. Калі яно ў вас ёсць – звяртайцеся ў райкам ГА БРСМ ці па тэлефоне 79-8-43.

2.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений